На што праверыцца пасля «сутак»: рэкамендаваны чэк-ліст

У Беларусі апошнім часам банальная вечаровая пагулянка ці паход у краму можа скончыцца затрыманнем і суткамі. Што варта зрабіць пасля вызвалення, каб знізіць рызыку сур'ёзных захворванняў?  Рэсурс mag.103.by падрыхтаваў спіс працэдур і дактароў, рэкамендаваных тых, хто прайшоў праз "суткі"


Гэты спіс мінімальны. Калі пасля выхаду на свабоду есць яшчэ нейкія скаргі на здароўе (асабліва пры наяўнасці хранічных захворванняў), неабходна дадаткова звярнуцца да профільнага спецыяліста.


Агляд дэрматолага

У месцах збору людзей вышэй за ўсё рызыка заразіцца мікраспарыяй (лішаем) і падхапіць вошай.

Галоўны сімптом мікраспарыі — з'яўленне характэрных элементаў круглявай формы, чырвонага колеру, якія лушчацца, свярбяць і павялічваюцца ў памерах. Аднак на пачатковых этапах плямкі могуць быць не вельмі прыкметныя, але пры гэтым чалавек ужо заразны для навакольных.

Такое захворванне, як педыкулёз, выкліканае "суседствам" вошай, вельмі непрыемна займець у XXI стагоддзі. І хоць пры звароце да лекара яно паспяхова лечыцца, яго сімптомы дастаўляюць вялікі дыскамфорт і моцна б'юць па самаацэнцы.

Асноўныя сімптомы педыкулёзу — свярбленне, якое суправаджаецца расчасамі і часам алергіяй, а таксама агрубенне скуры і меланодэрмія (пігментацыя) ад масавых укусаў вошай і ўплыву іх сліны на дэрму.

Урач-дэрматолаг зможа выявіць гэтыя захворванні на ранняй стадыі і прызначыць адпаведнае лячэнне.


Агляд траўматолага

Пры наяўнасці траўмаў варта звярнуцца за дапамогай у лячэбную ўстанову. Гэта можа быць як бліжэйшы траўмапункт ці бальніца, так і платная паліклініка.

Кансультацыя псіхатэрапеўта

Па вялікім рахунку, паразмаўляць з псіхатэрапеўтам не пашкодзіць не толькі тым, хто знаходзіўся ў МПВ, але і тым, хто адносіць сябе да атрадаў «канапавых войскаў».

Псіхалагічныя стрэсы, звязаныя з канфліктамі ў грамадстве, з'яўляюцца вынікам:

- гвалтоўнага або добраахвотнага перамяшчэння;

- страт і гора;

- сацыяльнай ізаляцыі;

- страты грамадскага статусу;

- страты абшчыны;

- прыстасавання да новага ў культурным сэнсе навакольнага асяроддзя.


Сярод праяў такога стрэсу могуць быць:

- дэпрэсія і трывога;

- псіхасаматычныя разлады;

- суіцыдальныя паводзіны;

- сямейныя канфлікты;

- злоўжыванне алкаголем;

- антысацыяльныя паводзіны.

Даказана, што моцны працяглы стрэс парушае працу ўсіх сістэм арганізма, а таксама зніжае імунітэт, то-бок павышае верагоднасць заражэння любым інфекцыйным захворваннем.

Таму працу псіхатэрапеўта ў выпадку экстрэмальных для чалавека ўмоў складана пераацаніць. І калі лішай можна вылечыць за месяц, то на аднаўленне псіхікі могуць сысці гады.

Аналізы


Аналіз на каронавірус
Рост захворвання каронавірусам цяпер адзначаецца ва ўсіх краінах свету, і Беларусь не выключэнне. Праўда, не вельмі зразумела, ці то гэта другая хваля, ці то гэта ўсё яшчэ першая, але факт застаецца фактам: COVID-19 нікуды не дзеўся.

Паведамляюць пра выпадкі знаходжання ў адной камеры здаровых людзей і людзей з пацверджаным каронавірусам. Таму пры ўзнікненні падвышанай тэмпературы, катаральных з'яў (сімптомаў ВРВІ) рэкамендуецца здаць аналіз на каронавірус.


Аналізы на ВІЧ і гепатыт
Такімі захворваннямі, як ВІЧ і гепатыт, на жаль, таксама часам можна заразіцца ў месцах ізаляцыі і пазбаўлення волі.

Па дадзеных 2019 года, у Беларусі ў МПВ знаходзіцца больш за 1000 чалавек з ВІЧ, і толькі з гепатытам С — некалькі тысяч.

Для таго, каб узнікла верагоднасць заражэння ВІЧ і гепатытам, неабходна наяўнасць такога фактару, як кантакт з крывею хворага чалавека. Калі такога кантакту не было, аналізы здаваць не трэба.
Калі былі траўмы, аналізы на ВІЧ і гепатыт рэкамендуецца здаць.
Каб вынік даследаванняў быў карэктным, рабіць іх трэба не адразу пасля вызвалення, а праз 2-3 месяцы.

Таксама калі вы дрэнна сябе адчуваеце, можна звярнуцца да тэрапеўта і здаць агульныя аналізы, каб убачыць, дзе ў арганізме ёсць збой.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: