Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«На татамі — за намі Пагоня і нашыя продкі». Беларускі падлетак прывёз бронзу з чэмпіянату свету

Федэрацыя каратэ звярнула на Арцёма Лявончыка ўвагу толькі пасля ягонай перамогі.
Арцём Лявончык. Фота – Ірына Арахоўская

Арцём Лявончык. Фота – Ірына Арахоўская

На Моладзевы чэмпіянат свету па каратэ ў Іспаніі адправіліся 33 беларусы ў розных катэгорыях, адзіны для Беларусі медаль узяў Арцём Лявончык. Пятнаццацігадовы хлопец прывёз бронзу без фінансавага падтрымання дзяржавы.

Паездку на чэмпіянат Федэрацыя спорту аплаціла толькі гадаванцам дзяржаўных клубаў. За мяжой спартоўцам давялося моцна эканоміць на камфорце. Усе затраты ўзяў на сябе прыватны клуб «Волат», гадаванцам якога з’яўляецца хлапец.

Трэнер Віталь Рак. Фота – Ірына Арахоўская

Трэнер Віталь Рак. Фота – Ірына Арахоўская

Пасля вяртання дадому клуб зладзіў вечарыну ў гонар Арцёма і яго трэнера Віталя Рака, які суправаджаў хлопца на турніры. Трэнер распавёў, што клуб фундуе паездкі на спаборніцтвы за ўласныя сродкі, якія зарабляе платнымі заняткамі.

Арцёма Леончыка прыйшлі павіншаваць сябры і аднакласнікі. Фота – Ірына Арахоўская

Арцёма Леончыка прыйшлі павіншаваць сябры і аднакласнікі. Фота – Ірына Арахоўская

У «Волаце» дзеці, якія паказваюць вынікі, займацца бясплатна.
«Для прагрэсу трэба змагацца з мацнейшымі, таму мы імкнемся часцей вывозіць дзяцей на міжнародныя спаборніцтвы», – распавядае трэнер.

«Волат» – клуб з беларускай сімволікай, сцены залаў аздоблены арнаментам, а на клубнай атрыбутыцы выява пагоні і бел-чырвона-белага сцяга.

«Мы беларускі клуб і адмыслова будавалі нашую дзейнасць праз гэту прызму. Калі мы выходзім на татамі – разумеем, што за намі стаіць не толькі каманда, але і радзіма, Пагоня, нашыя продкі», – тлумачыць такі выбар Віталь Рак.

Клубная форма «Волату». Фота – Ірына Арахоўская

Клубная форма «Волату». Фота – Ірына Арахоўская

Невысокія вынікі Беларусі ў спорце трэнер тлумачыць тым, што «спорт – не сельская гаспадарка».

«Калі ты пабудуеш шмат спартовых палацаў, гэта не значыць што будзе шмат добрых вынікаў. У спорце, як і ў іншых галінах мы адстаём ад сучаснага свету. Таму і вынікі ў нас не такія добрыя. Патрэбны новыя методыкі і падыходы», – кажа Віталь.

Узнагароды гадаванцаў «Волату». Фота – Ірына Арахоўская

Узнагароды гадаванцаў «Волату». Фота – Ірына Арахоўская

На Чэмпіянат Еўропы Арцём паедзе ўжо за кошт дзяржавы, пасля перамогі федэрацыя нарэшце звярнула ўвагу на клуб.

Паводле belsat.eu

Абмеркаванне:

  • Бабуля
  • 2017-11-12 14:39:05
Віншую!!!
  • фцф
  • 2017-11-12 16:44:08
Малайчына. Плёну ў будучым!
  • Валеры
  • 2017-11-12 19:39:43
Вось тут мы і сутыкнемся з тым, колькі і чаго будзе каштаваць "удзел" Дзяржавы!!!

Каментаваць