На трасе М1 грузавую машыну здзьмула ветрам у кювет

Днём 13 лютага пад Оршай грузавік з-за моцнага ветру вылецеў у кювет, паведамілі ў прэс-службе МУС.



Здарэнне адбылося на 551-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ, адзначае TUT.BY. Экіпаж ДАІ заўважыў, што ў кювеце знаходзіцца грузавая машына з уключанай аварыйнай сігналізацыяй. Пад'ехаўшы да кіроўцы, інспектары даведаліся, што аўтамабіль знесла з дарогі парывістым ветрам.

Супрацоўнікі ДАІ звязаліся з дарожнай арганізацыяй, а тыя выцягнулі грузавік.

З-за складаных пагодных і дарожных умоў сёння адбылося яшчэ некалькі аварый. Напрыклад, раніцай на трасе М5 Мінск — Гомель жанчына-вадзіцель Citroen не справілася з кіраваннем аўтамабіля і ўрэзалася ў агароджу.

А днём на 283-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ кіроўца Nissan не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль пайшоў юзам і урэзаўся ў агароджу і спадарожную Skoda. 

Паводле звестак ДАІ, на гэтым тыдні на дарогах краіны адбылося 2439 дробных аварый (без пацярпелых), а таксама 29 уліковых ДТЗ, у якіх тры чалавекі загінулі і 30 атрымалі траўмы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: