На трох актывістаў «Маладога фронту» у навагоднюю ноч склалі пратаколы

Актывісты «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, Арцём Леўчанка і Павал Пракаповіч у навагоднюю ноч былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і прыблізна пяць гадзін правялі ў Першамайскім РУУС Менску.


Падставай для затрыманьня стаў намер маладафронтаўцаў сустрэць Новы год на Кастрычніцкай плошчы пад бел-чырвона-белымі сцягамі, пра што яны абвясцілі ў сацсетках.

Як расказаў БелаПАН Дашкевіч, за домам, дзе ён жыве, назіралі супрацоўнікі сілавых структур у чатырох мікрааўтобусах. Дашкевіча міліцыя спыніла прыкладна ў 23:30 на скрыжаванні вуліц Чарнышэўскага і Якуба Коласа. «Затрыманне праходзіла вельмі акуратна — супрацоўнікі АМАПу падышлі, назваліся», — адзначыў Дашкевіч.

Леўчанка і Пракаповіч былі затрыманыя ў раёне Нацыянальнай акадэміі навук. «На праспэкце міліцыя перагарадзіла дарогу таксі, у якім яны ехалі, выцягнулі іх, надзелі кайданкі», — сказаў Дашкевіч.

У Першамайскім РУУС у дачыненні да яго склалі пратакол аб непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі. Аналягічныя пратаколы былі складзеныя на Леўчанку і Пракаповіча, але іх яшчэ абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

У РУУС у затрыманых канфіскавалі 10 бел-чырвона-белых сцягоў і 2,5 тысячы каляндарыкаў з нацыянальнай сімволікай і надпісам: «2017 — 500 год беларускай Бібліі».


Паводле svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: