На ўжо асуджаную за карагод пенсіянерку з Берасця завялі справу за «абразу» Лукашэнкі

Супраць 64-гадовай берасцейкі пасля разгляду «справы карагодаў» завялі яшчэ адну — за абразу Лукашэнкі. На жанчыну паскардзіўся ахоўнік РАУСа, якому не спадабаліся яе словы ў судзе.
Супраць Алены Гнаўк, якую 2,5 месяцы таму асудзілі да 2 гадоў хатняй хіміі па справе карагодаў, распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.

У пастанове адзначаецца, што яна «ў зале «Дома правасуддзя» выказалася фразай, якая змяшчае негатыўную ацэнку і з’яўляецца абразлівай у адносінах да дзеючага прэзідэнта, чым публічна абразіла яго».

Як лічыць сама Алена, на разглядзе «справы карагодаў», дзе яна выступала ў якасці абвінавачанай, яна проста некарэктна выказалася пра Лукашэнку, але абраз не было.

Падставай да крымінальнай справы стала заява аднаго з ахоўнікаў Ленінскага РАУС Брэста, які знаходзіўся на судзе. Жанчыне пагражае да чатырох гадоў зняволення (ч. 1 арт. 368 КК).

На гэты момант Алена з'яўляецца падазраванай, але 26 ліпеня яе зноў выклікаюць у СК Брэста. Справу Гнаўк вядзе следчы Мілеўскі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: