На Вайсковых могілках знясуць пахаванні вайскоўцаў?

Шыльды з адпаведнымі папярэджаннямі днямі з'явіліся на помніках вайскоўцам і партызанам, пахаваным на некропалі.

Фота з суполкі Вайсковых могілак у Фэйсбуку

«Павесілі шыльды пра знос на многія помнікі на алеі вайскоўцаў, партызанаў. Пікантны момант. Акурат у гэтым годзе прэзідэнт падпісаў распараджэнне аб правядзенні ў парадак пахаванняў вайскоўцаў і партызан. Як бачна ў выпадку з Мінскам — гэта знос. Мяркую, збольшага жадаюць рэзаць балгаркай агароджы, але гэта мастацкая частка ўсяго ансабля помніка», паведаміў у суполцы, прысвечанай Вайсковым могілкам, у фэйсбуку гісторык Павел Каралёў.

Абаронца некропаля дадаў, што накіраваў лісты з просьбай разабрацца ў сітуацыі ў Пракуратуру, Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!