На вуліцах Віцебска з’явіліся плакаты з Быкавым і Арловым (фота)

Актывісты "Альтэрнатывы" (грамадская арганізацыя, зарэгістраваная ў Латвіі) 6-7 жніўня ўпрыгожылі Віцебск плакатамі з цытатамі Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова, закліканымі папулярызаваць суверэніт і незалежнасць Беларусі. 


Такія постары з'явіліся на афішных тумбах у цэнтры горада, на стэндах ля пад’ездаў жылых дамоў па вуліцы Праўды, а таксама па праспекце Будаўнікоў.

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадства да такой важнай каштоўнасці як незалежнасць Беларускай дзяржавы.  
Акцыя прайшла без якіх-небудзь эксцэсаў. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!