На вулічную акцыю ў Брэсце завітала Смерць

Пераапранутыя актывісты трымалі ў руках ляльку, якая, мяркуючы па ўсім, сімвалізавала Брэст, над якім навісла небяспека.
Пераапранутыя актывісты ў Брэсце

Пераапранутыя актывісты ў Брэсце

У Брэсце 26 красавіка прайшла чарговая акцыя пратэсту супраць акумулятарнага завода, які пабудаваны ў некалькіх кіламетрах ад горада. Паводле ацэнак праваабаронцаў, удзел у ёй прынялі некалькі соцень чалавек, амаль усе былі ў масках.

Сярод тых, хто былі на плошчы, вылучаліся некалькі персанажаў: двое з актывістаў сімвалізавалі Смерць, на руках у іх была лялька, якая сімвалізуе Брэст.

Пасля акцыі пратэсту на плошчы яе ўдзельнікі пайшлі па цэнтральных вуліцах Брэста да кінатэатра «Беларусь». Павярнуўшы на пешаходную вуліцу Савецкую, яны пачалі скандаваць лозунгі: «Не заводу АКБ», «Чыноўнікаў на нары», «Генацыд не пройдзе», «Лукашэнка, сыходзь» і іншыя.

Таксама людзі патрабавалі вызваліць актывістаў Дзмітрыя Бекалюка, Аляксандра Кабанава і Дзмітрыя Андрасюка — усе трое зараз адбываюць 15-суткавы арышт у ІЧУ за ўдзел у аналагічнай акцыі пратэсту, якая прайшла 12 красавіка.

Удзельнікі акцыі ў масках

Удзельнікі акцыі ў масках

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, падчас акцыі пратэсту быў затрыманы актывіст Міхаіл Галуза — па папярэдняй інфармацыі, на яго склалі пратакол за расклейваньне ўлётак у падтрымку актывістаў, ён у Ленінскім РАУС. Інфармацыя пра тое, што міліцыя перахапіла удзельнікаў акцыі, якія адлюстроўвалі Смерць, на момант публікацыі не пацвердзілася.

Будаўніцтва акумулятарнага завода «АйПауэр» на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. Яго запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы 2018 года. У 2019-м тэрміны таксама не раз падаўжаліся. У эксплуатацыю завод дагэтуль не ўведзены — у чэрвені 2019 года па рашэнні старшыні Брэсцкага аблвыканкама рэалізацыя праекта была прыпыненая да ліквідацыі наяўных парушэнняў.

Пратэст супраць акумулятарнага завода доўжыцца ў рэгіёне больш за два гады. Пачынаючы з 4 сакавіка 2018 года кожную нядзелю праціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой маўклівы пратэст супраць будаўніцтва ў СЭЗ «Брэст» акумулятарнага завода. За гэты многіх з іх не раз затрымлівалі і штрафавалі.

b-g.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: