На выбарчым участку затрымалі кандыдата Стаса Шашка і Пятра Маркелава (відэа). Дапоўнена

На выбарчым участку №286 Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 затрыманы актывіст Пётр Маркелаў.

Пра гэта паведамляе кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Таксама вядома, што затрыманы кандыдат у дэпутаты па гэтай акрузе Стас Шашок. Вядома, што Маркелава і Шашка затрымалі за тое, што яны, выявіўшы фальсіфікацыю, патрабавалі пераліку галасоў.

Як паведамляе euroradio.fm, Маркелаў стаў пратэставаць супраць таго, што пасля закрыцця ўчастка пры падліку галасоў прысутнічаў невядомы чалавек у цывільным. Пабочных асобаў на ўчастку ў гэты час быць не павінна. Маркелаў патрабаваў высветліць статус гэтага чалавека.

На ўчастак прыйшоў міліцыянт, які некуды выйшаў з "невядомым у цывільным". Праз нейкі час міліцыянт прыйшоў і забраў Маркелава. Пасля гэтага стрым перапыніўся. 

Яны знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС. Стас Шашок не ў статусе затрыманага. 

Пра затрыманне паведаміў і актывіст Дзмітрый Кавалгін.

Затрыманне зняў таксама актывіст Максім Ціханаў.
Пазней стала вядома, што Шашка вызвалілі. Маркелаў застаецца ў пастарунку, на яго склалі пратакол па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Стас Шашок каля РАУС

Стас Шашок каля РАУС

Бацькі Пятра Маркелава


Нарэшце вызвалілі і Пятра Маркелава.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: