На выходных пад Мінскам праходзіць фестываль авіяцыйнага спорту

У Мінскім аэраклубе ДАСААФ (Баравая) сёння адкрываецца фестываль авіяцыйнага спорту #пранеба-2016.
 

Як перадае БЕЛТА, мерапрыемства разлічанае на два дні, 30 і 31 ліпеня. Падчас фестывалю адбудуцца дэманстрацыйныя палёты розных тыпаў самалётаў і верталётаў авіяцыі ДАСААФ, ВПС і войскаў СПА, скачкі парашутыстаў, а таксама паказальныя выступы спартсменаў па розных авіяцыйна-тэхнічных і ваенна-прыкладных відах спорту.

Таксама на фестывалі паспрабуюць усталяваць новы нацыянальны рэкорд Беларусі па парашутнай групавой акрабатыцы ў класе “Вялікая фармацыя” — у небе складуць фігуру з вялікай групы парашутыстаў (да 40 чалавек).

Калі надвор’е будзе спрыяльным, у неба ўздымуць паветраныя шары. Гледачам абяцаюць шмат конкурсаў і іншых забаўляльных імпрэзаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: