Госцям забаранілі ўваход, бо тыя не былі загадзя зарэгістраваныя, паведамляе
svaboda.org. Яны сышлі без скандалу.
«Нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці» ўваходзіць у «Федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў Расіі». Тая, мяркуючы па сайце, падтрымлівае беларускія ўлады і іхныя ініцыятывы, не выступае з крытыкай беларускіх уладаў, але таксама не падтрымлівае ідэі «русского мира».
Раней беларускія памежнікі не прапусцілі праз мяжу Архіяпіскапа Беларускай аўтакефальнай царквы
Святаслава Логіна, які з украінскага боку кіраваўся на З'езд. На мяжы высветлілася, што ён у беларуска-расійскім спісе людзей, якім забаронены ўезд на тэрыторыю так званай «Саюзнай дзяржавы».