На затрыманага лекара Аляксандра Цялегу завялі крымінальную справу за «абразу» міліцыянтаў

За «абразу» праваахоўнікаў затрыманы беларус, які працуе лекарам у Расіі, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на МУС.


На 41-гадовага ўраджэнца Барысава выйшлі аператыўнікі Гродзенскага ўпраўлення ГУУБ МУС. Аляксандра Цялегу затрымалі ў Барысаве 3 мая. Доктар працуе ў расійскім Нарыльску, а на радзіму прыехаў у красавіку ў адпачынак.

Барысавец пакінуў шматлікія «абразлівыя» каментары ў адрас міліцыянтаў, работнікаў пракуратуры і судоў.

Следчыя распачалі крымінальную справу за абразу прадстаўнікоў улады.

Раней паведамлялася, што прызатрыманні Аляксандра Цялегу збілі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: