На журналіста «Настоящего времени» склалі новы пратакол за перавозку кнігі «Беларускі Данбас»

На журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча склалі новы пратакол за перавозку двух асобнікаў кнігі «Беларускі Данбас» у снежні 2020 года, паведамляе «Белсат».
Раман Васюковіч, фота Дзіяны Серадзюк

Раман Васюковіч, фота Дзіяны Серадзюк

У лютым на яго склалі пратакол па ч. 1 арт. 17.11 КаАП («Распаўсюджванне або перавозка інфармацыйнай прадукцыі, што змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці»). Але 19 сакавіка суд вярнуў справу Васюковіча на дапрацоўку. Сёння журналіста выклікалі ў Мінскі АУС на паветраным транспарце і склалі аналагічны пратакол, але ў новай рэдакцыі КаАП – ч. 1 арт. 19.11.

Васюковічу пагражае штраф памерам да 20 базавых велічынь.

Кніга «Беларускі Данбас» уяўляе сабой журналісцкае расследаванне пра беларусаў на вайне, ролі спецслужб, а таксама пра тое, як гэты канфлікт паўплываў на Беларусь. Кніга была выдадзена летась ва ўкраінскім выдавецтве «Фоліо». Прэзентацыя выдання адбылася 20 лютага ў амбасадзе Украіны ў Мінску, на ёй прысутнічаў амбасадар Украіны Ігар Кізім.

26 сакавіка суд Кастрычніцкага раёна разгледзіць пытанне аб прызнанні кнігі «Беларускі Данбас» экстрэмісцкім матэрыялам. Адметна, што ні на «экспертызу», ні ў суд не выклікалі аўтараў кнігі, то-бок, ім нават не паведамілі пра тое, што ў іх творы знайшлі «экстрэмізм».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: