На журналістку Вольгу Быкоўскую склалі пратакол за ўдзел у вулічнай акцыі

Пра гэта журналістка паведаміла ў фэйсбуку.

Вольга Быкоўская

«Наведала Ленінскі РАЎС. Склалі пратакол па 23.34 ч.1 (парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў) за ланцуг 7 снежня. Паказалі маё фота буйным планам.

У сваю чаргу я прызнала, што знаходзілася ў вызначаны час каля Галоўпаштампту для падтрымкі #незалежнасць Беларусі. Але віны сваёй не пабачыла, бо была там у адпаведнасці з правамі, дадзенымі мне Канстытуцыяй», — напісала Вольга Быкоўская.



Гэта не першы выпадак ціску на ўдзельнікаў вылічных пратэстаў супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Так, палітык Вольга Кавалькова 13 снежня паведаміла ў фэйсбуку аб выкліку ў Маскоўскі РУУС.


7 і 8 снежня ў вулічных акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй у Мінскупрынялі ўдзел каля 1000 чалавек. Людзі выбудоўваліся ў жывы ланцуг уздоўж праспекту Незалежнасці, збіраліся на Кастрычніцкай плошчы, адкуль цягам некалькіх гадзін перамяшчаліся ў розных накірунках: да плошчы Незалежнасці, да плошчы Свабоды, па праспекце Машэрава.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: