На жыхара Рэчыцы завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

Як стала вядома Палескай Вясне, зараз мужчына затрыманы.
Крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіміра Міхалкі з Рэчыцы заведзеная яшчэ 27 лістапада мінулага года. У 20-х чыслах снежня яго затрымалі.

Як лічаць у Следчым камітэце, яшчэ 1 верасня 2020 года Уладзімір Міхалка, у час, калі ў дачыненні да яго вёўся адміністрацыйны працэс, на вуліцы Савецкай, у раённай лякарні, у будынку РАУС і ў іншых грамадскіх месцах у прысутнасці іншых грамадзян шматкроць публічна ў слоўнай форме выказваў абразы на адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Паводле звестак следчых, Міхалка ў гэты час знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Пра ўчынак Міхалкі ўзгадалі толькі амаль праз тры месяцы, калі раённы аддзел Следчага камітэту завёў ў дачыненні да яго крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. На той час Уладзімір Міхалка хаваўся і адразу затрымаць яго міліцыянтам не ўдалося.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: