На 23 гады зняволення асудзілі мінчанку, што выкінула 3-гадовага сына з 12-га паверха

Суд прысудзіў мінчанку Іну Зубовіч, што 28 студзеня 2015 г. выкінула з 12-га паверха трохгадовага сына, да 23 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакаранне ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.



Жанчына прызнаная вінаватай у забойстве заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане (п.2 ч.2 арт.139 КК Беларусі). Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 23 гады без канфіскацыі маёмасці, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
 
 
Прысуд можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку. Па словах адваката, яго падабаронная не мае намеру яго абскарджваць.
 
 
Пракурор прасіў 25 гадоў, адвакат — 8 гадоў.
 
 
БелТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: