На даху Чырвонага касцёла ў Мінску з'явяцца вуллі з пчоламі

Праект па гарадскім пчалярстве ўпершыню будзе рэалізаваны ў Беларусі.



У цэнтры Мінска на даху Чырвонага касцёла з'явяцца вуллі з пчоламі. Адкрыццё пчальніка запланаванае на 12-ю гадзіну 4 чэрвеня. У мерапрыемстве возьме ўдзел мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
 
 
Такім чынам у нашай краіне ўпершыню будзе рэалізаваны праект па гарадскім пчалярстве. Яго ініцыятырам стаў капелан усіх пчаляроў Беларусі, старшыня Саюза пчалярскіх арганізацый "БелАпіЮніён", настаяцель касцёла Уладзіслаў Завальнюк. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання такую ініцыятыву падтрымала. Ужо атрыманыя ўсе патрэбныя ўзгадненні.
 
 
Мінчукоў супакойваюць, што пчолы з міні-пчальніка будуць адрознівацца міралюбнасцю і не праяўляюць агрэсіі, таму для гараджан не будзе ніякай небяспекі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!