На Данбасе загінуў адзін са стваральнікаў беларускага атраду «Правага сектару»

У баі на Данбасе загінуў баец «Правага сектару», які каардынаваў працу з добраахвотнікамі з Беларусі. Таксама цяжка паранены адзін беларускі баец «Правага сектару».



Баец з Запарожжа Віталь Ціліжэнка быў забіты ў ноч з 9 на 10 жніўня пад Белай Камянкай — як пішуць ягоныя сябры, адбіваючы са сваімі байцамі з «Правага сектару» танкавую атаку.

Апошнім часам Ціліжэнка жыў у Кіеве і адказваў за кантакты з добраахвотнікамі з Беларусі. Менавіта ён з'яўляўся адным з ініцыятараў стварэння беларускага атраду «Правага сектару». Пахаваны ён будзе ў Запарожжы.

Ціліжэнка стаў першай пацверджанай стратай сярод байцоў з беларускага атраду «Правага сектару».

Выданне «Салідарнасць» са спасылкай на валанцёра Андрэя Стрыжака паведамляе, што яшчэ адзін баец з беларускага атраду цяжка паранены і яго адвезлі ў шпіталь на аперацыю. Імя і характар ранення беларуса не паведамляюцца.

Вядома, што на Данбасе ў шэрагах украінскіх добраахвотніцкіх падраздзяленняў ваююць былыя палітычныя зняволеныя з Беларусі Эдуард Лобаў і Васіль Парфянкоў.

www.svaboda.org

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: