На кургане Касцюшкі ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці” ўшанавалі памяць нацыянальнага героя Беларусі. На кургане Касцюшкі ў Кракаве быў падняты бел-чырвона-белы сцяг. Акцыя была прымеркавана да чарговых угодкаў яго смерці.



Нагадаем, Тадэвуш Касцюшка (1746 –1817) — палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года, удзельнік вайны за незалежнасць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі. Касцюшка нарадзіўся ў Мерачоўшчыне на тэрыторыі цяперашняга Івацэвіцкага раёна.

.

 

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!