На «Нафтане» масавыя арышты

Галоўным следчым упраўленнем праводзяцца працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе аб карупцыі ў дачыненні да службовых асобаў ААТ «Нафтан» (Наваполацк).



Падставай для завядзення крымінальнай справы паслужылі матэрыялы Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў, паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
 
 
У межах крымінальнай справы затрыманыя намеснік генеральнага дырэктара ішэраг іншых службовых асоб названага акцыянернага таварыства, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.
 
 
Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя па ч.3 арт. 424 (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
 
 
Ажыццяўляюцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставінаў здзяйснення гэтых злачынстваў.
 
 
Праводзіцца расследаванне.
 
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: