На Піншчыне ўшанавалі паўстанцаў 1863 года

Невядомыя паставілі крыж на месцы пахавання ўдзельнікаў вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў у вёсцы Бакінічы.



Паўстанцы загінулі летам 1863 года падчас рэйду па Палессі Рамуальда Траўгута.
 
 
Раней крыж быў драўляны, ёсць нават фотаздымак, зроблены ў пачатку 20-га стагоддзя, але ў 1944 годзе ўсю вёску знішчылі нацысты. Пра гэта распавядае пінскі краязнаўца Эдвард Злобін.
 
 
— У 1944 годзе яе цалкам спалілі і зараз структура вуліц зусім змянілася, але засталося месца, дзе размяшчаліся радавыя могілкі, дзе калісьці стаяла капліца. Побач на гэтых жа могілках, ёсць такі стары фотаздымак, была магіла паўстанцаў. У гэтым годзе на радавых могілках, дзе знаходзіліся пахаванні паўстанцаў 1863 года, ініцыятыўная група ўстанавіла вялікі металічны крыж, — распавёў ён.
 
 
Паводле слоў мясцовых жыхароў, крыж паставіла група невядомых людзей яшчэ ў жніўні. Яны не прадстаўляліся, усё зрабілі хутка, а месца пахавання ведалі дакладна.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: