На травеньскія выходныя пусцяць дадатковыя цягнікі

У сувязі з чаканым ростам пасажыраплыні ў дні травеньскіх святаў Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжнародным кірунку. Продаж квіткоў на іх будзе адкрыты з 13 красавіка. Прапрацоўваецца і пытанне прызначэння дадатковых цягнікоў унутры каріны. Пра гэта паведамляе прэс-служба БЕЛЖД.

 



Улічваючы папулярнасць кірунку Мінск — Вільня, на 9 і 10 траўня прызначаны дадатковы цягнік № 201/202. З Мінска ён будзе адпраўляцца ў 8.17, прыбываць у Вільню у 11.51. Час адпраўлення цягніка з Вільні — 19.55, прыбыццё ў сталіцу Беларусі — 23.33.

4 і 5 траўня па беларускай магістралі будзе курсаваць дадатковы цягнік № 210 Баранавічы-Палескія — Масква, які будзе адпраўляцца з Баранавіч у 18.22. У зваротным кірунку цягнік № 209 адправіцца з Масквы 5 траўня ў 13.54, 6 траўня — у 14.32.

На 12 траўня прызначаны дадатковы цягнік № 230 Мінск — Масква. З Мінска ён адправіцца ў 22.38 і прыбудзе ў Маскву 13 траўня ў 9.27. Час адпраўлення цягніка № 229 у зваротным кірунку — 13 траўня ў 13.54, прыбыццё ў Мінск — у 23.29.

У красавіку і траўні ў расійскім кірунку па Беларускай чыгунцы таксама будуць курсаваць дадатковыя цягнікі фармавання Федэральнай пасажырскай кампаніі (даччынай кампаніі ААТ "РЖД"). Беларускімі і расійскімі чыгуначнікамі ўзгоднена прызначэнне цягнікоў у першую чаргу па такіх папулярных маршрутах, як Масква — Брэст — Масква, Масква — Мінск — Масква, Санкт-Пецярбург — Брэст — Санкт-Пецярбург.

Транзітам праз Беларусь у святочныя дні будуць хадзіць наступныя дадатковыя цягнікі:

№ 148/147 Калінінград — Масква (адпраўленнем з Калінінграда 29 красавіка і 11 траўня, з Масквы — 30 красавіка і 12 траўня);

№ 80/79 Калінінград — Санкт-Пецярбург — Калінінград (адпраўленнем з Калінінграда 29 красавіка і 10 траўня, з Санкт-Пецярбурга — 30 красавіка і 11 траўня);

№ 247/248 Санкт-Пецярбург — Львоў (адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга 27 красавіка, а таксама 1, 5 і 8 траўня, зваротна з Львова — 29 красавіка, а таксама 3, 6 і 10 траўня);

№ 19/20 Санкт-Пецярбург — Адэса (адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга 30 красавіка і 8 траўня, з Адэсы — 2 і 10 траўня).

Беларуская чыгунка працягне працу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у перыяд травеньскіх святаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: