На выходных — апошнія восеньскія Жывыя бібліятэкі: адразу ў трох гарадах

На гэтым тыдні Жывая бібліятэка наведае славутыя гарады Беларусі — Віцебск, Магілёў і Гомель. Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі "Human Library". Удзельнікам можа стаць кожны, уваход вольны для ўсіх жадаючых.

 



Жывая бібліятэка — гэта бібліятэка незвычайная. У ёй замест звыклай для нас “кнігі” — жывы чалавек, а замест “чытання” — размова. Удзельнікам Жывой бібліятэкі можна стаць, заняўшы пэўную ролю: бібліятэкара, чытача або “кнігі”. Бібліятэкары — гэта арганізатары мерапрыемства. Іх галоўная задача — аказаць дапамогу ў пошуку кнігі , накіраваць чытача, адказаць на арганізацыйныя пытанні. Чытачом з’яўляецца звычайны ўдзельнік мерапрыемства. Чытачы прыходзяць у бібліятэку і запаўняюць “бібліятэчную картку”. Перад імі з’яўляецца шырокі выбар “кніг”, якія можна прачытаць за пэўны час.

Кожная з іх па-свойму ўнікальная і непаўторная. Зазірнуўшы ў вочы "жывой кнізе", чытач можа адчуць шчырасць, з якой апавядальнік дзеліцца сваёй гісторыяй. Людзі-кнігі — гэта самыя звычайныя на першы погляд людзі, якіх толькі мы можам сустрэць на сваім шляху. Але, гледзячы на чалавека, не заўсёды можна адгадаць кім ён з’яўляецца на самой справе, пра што яго перажыванні і думкі. Чытачы маюць магчымасць "прачытаць" чалавека ад першай асобы, без рэдактараў і карэктараў.

Жывая бібліятэка — гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта, менавіта, тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і часам нават атрымаць слушную параду.

Расклад мерапрыемстваў:

28 лістапада

г. Віцебск, вул. Камсамольская 32, Арт Паб “Torwald”, 13:00 — 17:00

Кантактная асоба: Ольга, +375291870686, shyfliadka@gmail.com

г. Магілёў, вул. Ленінская 7, антыкавярня “Чердак” (апошні 3 паверх), 13:00 — 17:00

Кантактная асоба: Марына, +375 29 3797328, mshtrahova@gmail.com

29 лістапада

г. Гомель, пл. Пабеды, 2а, 13:00 — 17:00

Кантактная асоба: Марыя, +375891741284,  maria.lukashuk.91@gmail.com

Усе апошнія навіны можна знайсці ў агульнай суполцы Жывой бібліятэкі ў ВК іFB. Таксама там знойдзеце спасылкі на рэгіянальныя мерапрыемствы! Чакаем вас у Жывой бібліятэцы!

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: