Набліжаны да Лукашэнкі бізнесмен Сяргей Цяцерын падаў у адстаўку з пасады старшыні Федэрацыі тэніса

У аўторак, 2 жніўня 2021 года, старшынёй Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргеем Цяцерыным была пададзеная заява аб адстаўцы. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт БФТ.
Фота pressball.by

Фота pressball.by

У верасні адбудзецца чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя БТФ, на якой пройдуць выбары новага старшыні федэрацыі.

Дата і месца правядзенне канферэнцыі будуць паведамленыя пазней.

Найлепшым вынікам беларускіх тэнісістаў на Алімпіядзе ў Токіа стаў выхад у 1/8 фіналу Іллі Івашкі.

Галоўная прэтэндэнтка на медалі Арына Сабаленка зачахліла ракетку ўжо ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду. А экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка ўвогуле адмовілася ад удзелу ў Гульнях.

Паводле pressball.by.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: