Набудзь круты «птушыны» світшот і дапамажы прыродзе!

Брэнд LSTR-Адзенне ў калабарацыі з грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» выпусціў у продаж новы прыгожы світшот з птушкай года – вялікім арляцом. Абнаўляй гардэроб, падтрымліваючы дзікую прыроду Беларусі!
Фота Дзмітрыя Хоміча

Фота Дзмітрыя Хоміча

Гэта ўжо трэці світшот, які брэнд LSTR-Адзенне выпусціў у супрацоўніцтве з АПБ. 10 % ад продажаў кампанія пералічвае на ахову прыроды. Раней былі світшот са шчыгелам і зімародкам. На атрыманыя сродкі АПБ змагла набыць інструменты для расчысткі Тураўскага балоння ад хмызняку, каб там маглі загнездавацца птушкі.

«Стала добрай традыцыяй рабіць світшот у гонар птушкі года. У нас да сённяшняга дня пытаюць пра світшот са шчыгелам, — кажа дырэктар брэнда LSTR-Адзенне Ілля Аксёнаў. — Мы добра разумеем, што мы не проста брэнд адзення, не проста шмоткі з прынтамі. Мы ясна ўсведамляем, што нясем важную сацыяльную місію. Таму, безумоўна, падтрымка АПБ — важная частка нашай дзейнасці. Мы любім птушак, прыроду і з радасцю ім дапамагаем».

Вялікі арлец — рэдкая птушка, якой пагражае глабальнае знікненне. Яна пазбягае чалавека і гняздуецца ў глухіх балоцістых мясцінах, колькасць якіх скарачаецца.

Серыя світшотаў з вялікім арляцом лімітаваная, пакуль маюцца толькі жаночыя мадэлі памераў xs, s, m , l.

Набыць абноўку можна ў гандлёвым цэнтры «Маскоўска-Венскі» (Мінск, пр-т Незалежнасці,58, 3 паверх, пав. 317) або праз інтэрнэт-краму.

.Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: