Нацыянальную бібліятэку Беларусі эвакуявалі на 15 хвілінаў

З будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, што на паўночным усходзе Мінску, удзень 3 чэрвеня эвакуявалі наведнікаў, паведамляе «Свабода».

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, эвакуацыя наведнікаў, 3 чэрвеня 2019 году

Пры гэтым неўзабаве пасля пачатку эвакуацыі наведнікаў сталі пускаць назад — усё цягнулася каля 10–15 хвілінаў.

У чым прычына, не абвяшчалася — самі супрацоўнікі кажуць карэспандэнту Свабоды, што не ведаюць, з якой нагоды праводзіцца эвакуацыя. Прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі сказаў Свабодзе, што таксама не мае звестак пра прычыны эвакуацыі.

***

У бягучым годзе ў Беларусі надзвычай высокая колькасць фальшывых паведамленняў пра бомбы. За цэлы мінулы год было 23 такія паведамленні, за першыя чатыры месяцы бягучага году ўжо 19. Праваахоўнікі абавязаныя правяраць любое такое паведамленне, колькі б не было сумневаў у праўдзівасці звестак.

За «заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку» крымінальная адказнасць надыходзіць з 14 гадоў. Паводле ч.1 арт. 340 КК РБ можа пагражаць штраф, арышт, абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў або да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Калі ад паведамлення былі цяжкія наступствы або шкода ў буйным памеры, або калі паведамленне ладзілася групай асобаў паводле папярэдняй змовы, або калі чалавек рабіў гэта паўторна, паводле ч.2 арт. 340 КК РБ, можа пагражаць ад 3 да 7 гадоў турмы.

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: