Нацыянальны аэрапорт не назавуць у гонар Скарыны

Абгрунтаванне такога рашэння ёсць у афіцыйным адказе кіраўніцтва аэрапорту на запыт блогера Антона Матолькі.
Цяперашняя назва аэрапорту цалкам адпавядае міжнародным традыцыям, а магчымасць надання аэрапорту імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны «патрабуе шырокай грамадскай дыскусіі», гаворыцца ў дакуменце, які Матолька апублікаваў у сваім «Facebookʼу».

Аўтары адказу таксама прапануюць назваць у гонар Скарыны Нацыянальную бібліятэку.

Але галоўная прычына нежадання перайменаваць Нацыянальны аэрапорт — адсутнасць грошай.

Сёлета міністр культуры Барыс Святлоў падтрымаў ідэю, каб Нацыянальны аэрапорт насіў імя Францішка Скарыны, а самалёты — імёны выдатных дзеячаў мастацтваў.


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: