Нацыянальны Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя БНР: «Спыніць рэпрэсіўную практыку!»

Нацыянальны Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў заяву, у якой рашуча пратэстуе супраць прэвентыўных затрыманняў Максіма Вінярскага, Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка і Арцёма Касаварава.

Нацыянальны Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя БНР выказваецца супраць затрымання напярэдадні 25 сакавіка сваіх сябраў: Максіма Вінярскага, Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка, а таксама сябра Моладзі БНФ Арцёма Касаварава.

Мы лічым, што затрыманні трох сябраў Аргкамітэта і сябра Моладзі БНФ звязаныя з іх дзейнасцю па падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў да 100-годдзя аднаўлення беларускай дзяржаўнасці,  і патрабуем іх недакладнага вызвалення, — адзначаецца ў заяве. — Мы спадзяемся, што адзначэнне  найвялікшага нацыянальнага свята беларускага народа  пройдзе годна, мірна і цывілізавана. Заклікаем улады Беларусі спыніць рэпрэсіўную  практыку у дачыненні да грамадзянаў сваёй краіны.

Звяртаем увагу беларускай і міжнароднай грамадзянскіх супольнасцяў на абяцанне ўладаў Беларусі “знайсці агульную мову” з арганізатарамі мерапрыемстваў.

Спадзяемся, што арыштаваныя сябры Нацыянальнага Аргкамітэта і Моладзі БНФ разам з намі, на волі, годна адсвяткуюць 100-годдзе аднаўлення Незалежнасці нашай дзяржавы”.

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-03-23 12:21:46
Спачатку спыніце дзейнасць бел-чырвона-белай ідэалогіі, а потым пагаворыце за жысць з чырвона зялёнай.