
Фота minsknews.by
Міхаіл Грыб
Генерал-маёр Міхаіл Грыб сказаў, што міліцыянты, нягледзячы на гэта, захоўваюць «вельмі высокі маральны дух».
Паводле слоў Міхаіла Грыба ў інтэрв’ю дзяржаўнаму агенцтву «Минск-Новости», яшчэ ў самым пачатку выбарчай кампаніі ў інтэрнэце разгарнулася маштабная дзейнасць для інфармацыйнага ўздзеяння на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і іх сем’яў: «Публікаваліся абразы, паклёпніцкія звесткі, пагрозы». Усе гэтыя каналы, як думае Грыб, стваралі з адной мэтай — «дэстабілізаваць працу міліцыі».
Але падарваць маральны дух міліцыянтаў не ўдалося, бо, адзначыў Грыб, яны ўсе «зрабілі свой выбар», дакладна ўсведамляючы, што «служаць правапарадку, закону і народу, кіруючыся заканадаўствам, Канстытуцыяй і Статутам». Апошнія падзеі нібыта яшчэ больш «з’ядналі міліцэйскі калектыў».
Таксама генерал-маёр падкрэсліў, што міліцыя на працягу значнага часу адзначае тэндэнцыю зніжэння «дэструктыўных праяў».
«Усяго ў час правядзення выбарчай кампаніі і ў постэлектаральны перыяд зарэгістравана больш за 600 злачынстваў, накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў сталіцы, чвэрць з якіх склалі злачынствы, звязаныя з супрацівам супрацоўнікам органаў унутраных спраў i iншым асобам, якія ахоўваюць грамадскі парадак, гвалтам ці пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў».
Паводле статыстыкі Грыба, каля пятай часткі злачынстваў — хуліганства, а кожнае шостае — апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці.
Акрамя таго, кіраўнік мінскай міліцыі выказаўся за захаванне практыкі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП), якія неаднаразова міліцыі прапаноўвалі ліквідаваць.
«Хай і на час, але яны ізалююць грамадзяніна, які злоўжывае алкаголем, ад нядобрага атачэння. Ён прывыкае да пэўнага распарадку дня, дысцыпліны. Той год, пакуль чалавек будзе знаходзіцца ў ЛПП, яго сям’я зможа жыць спакойна».

40-гадовага Грыба прызначылі начальнікам мінскай міліцыі ў кастрычніку мінулага года, раней ён год і сем месяцаў узначальваў міліцыю ў Віцебску. У сталіцы ён змяніў на пасадзе Івана Кубракова, які пайшоў на павышэнне, атрымаўшы ад Лукашэнкі пасаду міністра ўнутраных спраў.
Ад 9 жніўня 2020 года па фактах перавышэння службовых паўнамоцтваў супраць міліцыянтаў не пачалі аніводнай крымінальнай справы.