Над Зямлёй узышоў «крывавы» Месяц (відэа)

Пік месяцавага зацьмення ў Беларусі быў раніцай ў 08:12.

Над Зямлёй узыйшоў "крывавы" Месяц / Скрыншот


У панядзелак, 21 студзеня, у 05:34 пачалося "крывавае" месяцавае зацьменне, якое скончыцца ў 09:51.

Убачыць гэту з'яву як найлепш можна было ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Грэнландыі, Вялікабрытаніі і Паўночнай Еўропе. На Беларусі можна было ўбачыць частковую фазу поўнага месяцавага зацьмення.


Гэтая падзея — рэдкая камбінацыя адразу трох астранамічных з'яў: поўнага месяцавага зацьмення, крывавага Месяца і суперлуння.

У гэтыя дні поўня супадае з максімальным збліжэннем Зямлі і Месяца, такая з'ява называецца суперлуннем.

У выніку гэтага збліжэння прамяні Сонца трапляюць на паверхню Месяца праз прызму зямной атмасферы, і спадарожнік набывае чырвона-бурае адценне, адсюль і з'явілася назва "крывавы Месяц".





Наступнае падобнае зацменне Месяца здарыцца толькі праз 6 гадоў — 7 верасня 2025 года.

Паводле www.unian.net, ВВС


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: