Надбаўкі медыкам за працу з Covid-19 будуць плаціць толькі за адпрацаваныя змены

Загадам Міністэрства аховы здароўя Беларусі «скарэктаваныя» рэкамендацыі па прымяненню ўказа №131 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя», піша сайт «Белорусы и рынок»

З дакументу вынікае, што раней медыкі атрымлівалі надбаўку ў поўным аб'ёме, калі ва ўмовах Covid-19 адпрацавалі больш за траціну гадзін або ўсіх змен. А з 1 жніўня — надбаўка будзе налічвацца толькі зыходзячы з фактычна адпрацаванага часу.

"З рэкамендацый выключаны пункт аб ужыванні разліку "траціну адпрацаваных гадзін і (або) змен ва ўмовах інфекцыі" для ўстанаўлення надбаўкі ў поўным аб'ёме за ўвесь адпрацаваны час. Адмена гэтага пункта ўводзіцца з 1 жніўня 2021 г", — гаворыцца ў паведамленні.

Міністэрства аховы здароўя для разумення прывяло прыклад: "Урач-тэрапеўт адпрацаваў 160 гадзін (20 рабочых дзён ці змен). З іх на працягу 7 рабочых дзён (змен), што складае больш за траціну адпрацаванага часу, працягласцю 8 гадзін, аказваў медыцынскую дапамогу пацыентам з COVID-19 на працягу 1–2 гадзін у дзень. Надбаўка па ўказе №131 устанаўліваецца за 7 рабочых дзён (змен), г. зн. за 56 гадзін (7 змен х 8 гадзін), а не за ўвесь адпрацаваны час (160 гадзін)".

У 2021 годзе на надбаўкі за працу ва ўмовах COVID-19 накіравана 589,4 мільёна рублёў. За травень 2021-га гэтыя выплаты атрымалі амаль 69 тысяч работнікаў аховы здароўя.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: