Надзея Астапчук прадае залаты медаль

Вядомая ў мінулым штурхальніца ядра Надзея Астапчук прадае на аўкцыёне залаты медаль чэмпіянату Еўропы 2005 года ў Мадрыдзе.
Астапчук у Мадрыдзе ў 2005-м / facebook.com/nadzeya.ostapchuk

Астапчук у Мадрыдзе ў 2005-м / facebook.com/nadzeya.ostapchuk

Наша знакамітая спартсменка такім чынам хоча падтрымаць беларускіх спартсменаў, якія пацярпелі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Сродкі ад продажу будуць пералічаныя ў Фонд спартыўнай салідарнасці.

Пра гэта яна напісала ў Facebook.

«Забойствы, катаванні і збіванні сталі нормай, а краіна пагрузілася ў перыяд беззаконня і прававога дэфолту.
Сярод пацярпелых апынуліся і нашы спартсмены. За тое, што хлопцы не змаглі застацца ўбаку, рэпрэсіўная машына шантажавала пазбаўленнем заробкаў і стыпендый, пагражала стратай працы. Нашых самых смелых і моцных духам атлетаў пачалі «выціскаць» са спорту шляхам звальненняў і выключэнняў з каманд, пазбавіўшы іх сродкаў да існавання і паўнавартаснай падрыхтоўкі да спаборніцтваў».

Нагадаем, Надзея Астапчук пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года публічна выказвала сваю пазіцыю, крытыкавала ўладу.


Паводле belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: