Надзея яшчэ застаецца

Рэдакцыя «Новага Часу» атрымала адказ ад РУП «Белпошта» і РУП «Белсаюздрук».
Нагадаем, 17 лютага мы адправілі лісты ў гэтыя ўстановы з просьбай пра ўключэнне газеты «Новы Час» у сістэму распаўсюду праз рознічную гандлёвую сетку РУП «Белсаздрук» і падпісны каталог РУП «Белпошта».

Упершыню за шмат гадоў мы атрымалі фармальна не адмоўны адказ.

У прыватнасці, кіраўніцтва «Белсаюздруку» паведамляе, што наш зварот «прыняты да разгляду», і што па выніках мы будзем «праінфармаваныя дадаткова».

«Белпошта» паведаміла, што праінфармуе рэдакцыю пра збор інфармацыі «з мэтай фарміравання падпісных каталогаў на ІІ паўгоддзе 2017 года» ў трэцяй дэкадзе сакавіка.

Такім чынам, нібыта нам і не адмовілі, але ў распаўсюд пакуль і не ўключылі.

Можна толькі здагадвацца, ад чаго будзе залежыць станоўчы адказ, і чыё слова будзе вызначальным у вырашэнні гэтага пытання.

Што ж, пачакаем. Надзея яшчэ застаецца.


 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-03-09 14:20:22
Жадаю поспеху. Калі "НЧ" заробіць нейкія грошы праз падпіску і продаж, то, можа, і якасць крыху палепшыцца... Апошнім часам памылак стала менш, але яшчэ ёсць да чаго імкнуцца :)

Каментаваць