Надзвычайнае здарэнне на борце «Мінск-Амстэрдам» прымусіла развярнуць самалёт

Інцыдэнт адбыўся сёння, 16 лютага.

Аднаму з пасажыраў рэйсу Белавія B2867 (выляцеў з Мінску ў Амстердам у 10.30 ранку) стала кепска. Гэта адбылося праз 20 хвілін пасля вылету.

Камандзір борта вырашыў вярнуць самалёт У Нацыянальным аэрапорце Мінск пасажыра забралі медыкі і адвезлі ў лякарню.

Каля 1.30 самалёт ізноў выляцеў у Амстэрдам.

Паводле TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: