Нагода напісаць палітвязням. 26 ліпеня «Белпошта» будзе бясплатна дастаўляць паштовыя карткі

РУП «Белпошта» 26 ліпеня ў некаторых сваіх аддзяленнях правядзе акцыю «Сяброўства без межаў».


«Штогод 30 ліпеня ва ўсіх краінах свету святкуюць Міжнародны дзень сяброўства — свята, напоўненае радасцю, цеплынёй і ўсмешкамі. А павіншаваць з гэтым выдатным днём сваіх сяброў Вам дапаможа РУП “Белпошта”. Напярэдадні свята, 26 ліпеня, у вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі краіны “Белпошта” правядзе акцыю “Сяброўства без межаў”», — цытуе Беларускі партызан паведамленне прадпрыемства.

У гэты дзень кліенты змогуць набыць паштовыя карткі, падпісаць іх на адрас сваіх сяброў, а супрацоўнікі «Белпошты» бясплатна даставяць іх па ўсёй рэспубліцы.

Паштовыя карткі прымаюцца да адпраўкі ў месцах правядзення акцыі. У Мінску такі пункт адзін — Галоўпаштамт. Паштоўкі там будуць прымацца з 15 да 17 гадзін. Спіс такіх месцаў у рэгіёнах можна спампаваць на сайце «Белпошты».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: