НАУ просіць Еўрапейскі вяшчальны саюз вывучыць матэрыялы пра дачыненне «Белтэлерадыёкампаніі» да катаванняў

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне звярнулася ў Еўрапейскі вяшчальны саюз з просьбай вывучыць матэрыялы, якія сведчаць аб дачыненні «Белтэлерадыёкампаніі» да катаванняў. «У нас ёсць падставы меркаваць, што каналы НДТРК не проста распаўсюджваюць недарэчны кантэнт, але і, па сутнасці, з'яўляюцца яго асноўнымі заказчыкамі», — сцвярджаецца ў прэс-рэлізе НАУ.
Ганебны тэлевізійны жанр апошніх месяцаў — спалоханы чалавек са слядамі збіцця на фоне чырвона-зялёнага сцяга каецца ў тым, што асмеліўся выступіць супраць рэжыму Лукашэнкі, пасля чаго просіць прабачэння. Бывае, што допыт затрыманых на камеру вядуць дзяржаўныя прапагандысты. Відэа спачатку публікуецца ў тэлеграм-каналах сілавых структур, а пасля нярэдка трапляе ў эфір дзяржаўных тэлеканалаў. У тым ліку тых, што належаць «Белтэлерадыёкампаніі» — члену Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).

Збіццё людзей, прымус іх да прызнанняў на камеру з дапамогай гвалту — у сучасным свеце гэта адназначна трактуецца як катаванне. Нават сам распаўсюд падобнага кантэнту парушае правы чалавека, з'яўляецца парушэннем разнастайных этычных норм.

Яскравы прыклад — «допыт» палітвязня Мікалая Дзядка, паказаны на канале «Беларусь 1». Мужчына збіты, адказвае завучанымі словамі, нават не слухаючы да канца пытанні, пры гэтым аўтар сюжэту дазваляе сабе іранізаваць з чалавека, які, відавочна, толькі што быў падвергнуты гвалту.


НАУ звярнулася ў Еўрапейскі вяшчальны саюз з просьбай вывучыць матэрыялы, якія сведчаць пра дачыненне «Белтэлерадыёкампаніі» да катаванняў. У іх ёсць падставы меркаваць, што каналы НДТРК не проста распаўсюджваюць недарэчны кантэнт, але і, па сутнасці, з'яўляюцца яго асноўнымі заказчыкамі. Лукашэнка выкарыстоўвае свае медыярэсурсы для запалохвання насельніцтва. Застрашвальная карцінка якраз і вырабляецца для тых, хто можа яе максімальна шырока распаўсюдзіць.

Наколькі дарэчнае сяброўства ў ЕВС кампаніі, якая датычная да тэрору над мірным грамадзянамі? Наколькі дарэчнае сяброўства ў ЕВС кампаніі, якая транслюе ў прайм-тайм катаванні, суправаджаючы іх з'едлівымі каментарамі? Вось асноўныя пытанні, на якія НАУ хоча атрымаць адказы.

Раней пытанне пра дарэчнасць членства «Белтэлерадыёкампаніі» ў ЕВС падымала дэпутатка Еўрапарламента Карын Карлсбру (Швецыя). Яна звяртала ўвагу на тое, што кіраўнік НДТРК Іван Эйсмант унесены ў санкцыйныя спісы ЕС і што на падначаленых яму каналах ажыццяўляліся рэпрэсіі ў дачыненні да супрацоўнікаў, якія адмовіліся мірыцца з гвалтам пасля выбараў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: