Наклад «Галасоў Утопіі» Алексіевіч прыбыў у Беларусь

У Беларусь прыбыў наклад пяцітомнага выдання Святланы Алексіевіч "Галасы Утопіі". Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку Вольга Мжэльская.
Фота з акаўнту Вольгі Мжэльскай у Фэйсбуку

Фота з акаўнту Вольгі Мжэльскай у Фэйсбуку

«Наклад прыбыў і цяпер разгружаецца, а заўтра ўжо многія змогуць атрымаць свае перадзамовы ў офісе «Вулея» і ў кнігарні Логвінава.

Хто хоча зборнік, а ў краўдкампаніі не ўдзельнічаў? Прыкладна да канца месяца кнігі павінны паступіць у продаж на OZ.by, у symbal.by і ў кнігарні Логвінава», — паведаміла яна.

"Галасы Утопіі" — першае нецэнзураванае выданне твораў нобелеўскай лаўрэаткі па-беларуску. У пяцітомнік увайшлі наступныя творы: "У вайны не жаночы твар", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Чарнобыльская малітва", "Час сэканд-хэнд".

Як паведамляла Еўрарадыё, наклад кнігі мусіў з'явіцца да канца траўня, але выдавецтва Логвінава не паспела ў тэрмін. У каментары Еўрарадыё Ігар Логвінаў распавёў, што для выдання пяць разоў мянялі вокладку. Да таго ж, сам наклад друкавалі ў расійскай Цверы — за 725 км ад Мінска. 

Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-06-12 20:10:59
"На жаль, кніга С. Алексіевіч пра сутыкненне жаночай і мужчынскай цывілізацый, згаданая Алай Бабковай у «Вечернем Минске» 17.06.1998, так пакуль і не выйшла друкам (у сеціве – толькі накід). Зычу юбілярцы ў бліжэйшыя 50 год засяродзіцца на літаратурнай творчасці, а гутаркі «за палітыку» пакінуць больш дасведчаным асобам". (http://belisrael.info/?p=15421)

Каментаваць