Налятай, не зявай: 24 жніўня — бясплатная раздача чыпсаў

Акцыя, прысвечаная Cусветнаму дню чыпсаў, пройдзе ў 11 гарадах Беларусі. У гонар свята шэсць грузавікоў з чыпсамі Анега падорыць беларусам.



24 жніўня з 12:00 да 17:00 акцыя па раздачы чыпсаў будзе праходзіць у парках і на плошчах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Віцебску, Оршы, Наваполацку, Гомелі, Гродне, Магілёве і Бабруйску.
 
 
Для таго каб атрымаць пачак чыпсаў, прэтэндэнту неабходна будзе напісаць пажаданне ў адрас арганізатараў свята. Яны нарыхтавалі 50 тысяч картак для запаўнення, але рыхтуюцца і да больш маштабнага сцэнару, назапашваючы лісты паперы.
 
 
Таксама ў праграме забаўляльных мерапрыемстваў плануюцца выступы музычных гуртоў з папулярнымі хітамі і розныя розыгрышы, сюрпрызы для прысутных гасцей. У гэты ж час, гараджанам за пажаданні і віншаванні, адрасаваныя святу, арганізатары будуць дарыць чыпсы. Сабраныя пажаданні і віншаванні плануецца захаваць для гісторыі і, па заканчэнні мерапрыемства, даставіць у Мінск.
 
 
Кульмінацыяй свята стане яшчэ адна падзея, якая пройдзе ў сталіцы рэспублікі. У летняй кавярні Палаца Рэспублікі будзе ўстаноўлена канструкцыя, якая складаецца з літар «о», «н», «е», «г» і «а», якую ў гэты дзень арганізатары запоўняць сабранымі пажаданнямі ад жыхароў з абласных цэнтраў. У далейшым канструкцыя будзе захавана для наступнага стварэння музея-выставы на тэрыторыі прадпрыемства арганізатараў свята.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!