Нам патрэбна ваша дапамога!

Шаноўныя чытачы! «Новы Час» вымушаны звярнуцца па вашу дапамогу. Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне, будзем удзячныя за любую падтрымку.

Згодна з рашэннем суда Савецкага раёна Мінска, мы павінны сплаціць маральную шкоду —700 рублёў, дзяржаўнае мыта — 147 рублёў і судовыя выдаткі пазоўніка — 1500 рублёў па іску Леаніда Зайдэса да газеты «Новы Час». Агулам 2347 рублёў.

На сённяшні дзень газета не валодае такой магчымасцю, таму мы звяртаемся да вас, нашы шаноўныя чытачы. Будзем удзячныя за любую падтрымку: дабраахвотнае ахвяраванне (з пазнакай на сплату іску), падпіску на газету ці проста распаўсюд гэтай інфармацыі.

Са свайго боку гарантуем, што мы і далей будзем радаваць вас нашымі артыкуламі, а таксама публікаваць новыя расследаванні Дзяніса Івашына ды іншых журналістаў выдання.


Рахунак для пералічэння сродкаў:


У беларускіх рублях:
BY48BLBB30120190790926001001
BLBBBY2X

У Дырэкцыі ААА «Белінвестбанка» па г. Мінску і Мінскай вобласці. Адрас банка: Мінск, Калектарная 11.
З пазнакай «дабраахвотнае ахвяраванне».
УНП 190790926

Дзякуй вам! Будзьма разам!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!