Намеснік міністра абароны пра войскі НАТА ля беларускай мяжы: пытанне па-за кампетэнцыяй Міністэрства

Начальнік узбраення УС Беларусі Сяргей Сіманенка лічыць, што Беларусі з Захаду ніхто не пагражае. Пра гэта ён заявіў падчас прамой тэлефоннай лініі блогеру Андрэю Павуку.

Запіс размовы можна пачуць на канале «Рудабельская паказуха», піша «Салідарнасць».

— Ніякай боязі, што нам хтосьці пагражае (з заходняга боку), няма. Мы пастаянна павінны ўдасканальваць, трэніраваць свае Узброеныя сілы і, як гаворыцца, трымаць порах сухім, і быць у гатоўнасці адказваць на ўсялякія пагрозы, якія нам могуць паступіць з любога боку, — адказаў намеснік міністра на пытанне пра пагрозы з Захаду.

Павук удакладніў у Сіманенкі інфармацыю з нагоды наяўнасці баявой тэхнікі на памежнай з Беларуссю тэрыторыі, прывёўшы цытату Лукашэнкі: «Натаўскія войскі ляскаюць гусеніцамі каля нашай брамы».

— Пытанне знаходзіцца па-за рамкамі кампетэнцыі Мінабароны — хто ляскае, дзе ляскае... Мы правяраем свае Узброеныя сілы, мы абавязаны трымаць іх у тонусе, каб людзі ўмелі страляць, выкарыстоўваць тэхніку, умелі вадзіць, падтрымлівалі баявую гатоўнасць.

На пытанне пра тое, якую пазіцыю займае Міністэрства абароны Беларусі ў канфлікце Расіі і Украіны, прадстаўнік ведамства не стаў адказваць, палічыўшы яго «правакацыйным» і «абразлівым».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: