Напісаў «дрышч» пад навіной пра суд за cлова «дрышч». Вынік — паўтара года «хіміі»

Суд Быхаўскага раёна 12 кастрычніка асудзіў па артыкуле 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») кіроўцу і шматдзетнага бацьку Мікалая Кавалеўскага, піша «Вясна».
Фота yandex.by

Фота yandex.by

Паводле абвінавачання, мужчына 22 красавіка гэтага года «размясціў у "ВКонтакте" каментар са словам "дрышч" пад публікацыяй у адным з тэлеграм-каналаў». Каментар змяшчаў негатыўную ацэнку ў дачыненні да кіроўцы АМАПа Шукайлы.

Абвінавачаны віну прызнаў часткова. На судзе ён прызнаў, што сапраўды размясціў каментар пад публікацыяй, але ў яго не было намеру на абразу супрацоўніка. Больш за тое, Мікалай патлумачыў, што не лічыць слова «дрышч» лаянкавым і абразлівым.

Кавалеўскі распавёў, што стаяў на працы і чакаў загрузкі машыны, адкрыў тэлефон, у стужцы навін выскачыла паведамленне, што ў Мінску асудзілі чалавека за абразу Шукайлы — за сказанае ў яго адрас слова «дрышч». Мікалай Кавалеўскі пад навіной пакінуў каментар такога ж зместу. Але, як ён падкрэсліў на судзе, на яго думку, гэтае слова не з'яўляецца нецэнзурнай абразай, а азначае характарыстыку целаскладу.

На судзе стала вядома, што пацярпелы кіроўца АМАПа напрыканцы красавіка падаў заяву аб правядзенні праверкі і прыцягненні вінаватых за абразлівыя каментары ў яго адрас у сувязі з ажыццяўленнем ім службовых абавязкаў.

У выніку суддзя Уладзімір Жолудзеў пакараў Мікалая 1,5 гадамі «хіміі» і пастанавіў спагнаць з яго маральную шкоду пацярпеламу кіроўцу АМАПа ў памеры адной тысячы рублёў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: