Напярэдадні святаў платныя паркоўкі на 2 дні стануць бясплатнымі

Платныя паркоўкі ў Мінску 24 і 31 снежня 2018 года стануць бясплатнымі.

Фота minsknews.by

У суботнія дні 22 і 29 снежня платныя паркоўкі сталіцы будуць працаваць па графіку працоўнага дня — з 09:00 да 18:00, паведамляе Parkouka.by.

Бясплатнымі платныя паркоўкі стануць на два дні — у панядзелак 24 і 31 снежня 2018 года

Таксама некаторыя раней бясплатныя паркоўкі стануць платнымі. З 26 снежня 2018 года паркоўкі па вул. Талстога (абодва бакі ад вул. Маскоўскай да вул. Магілёўскай), вул. Вакзальная (абодва бакі ад вул. Талстога да вул. Суражскай) і вул. Суражская (абодва бакі ад вул. Вакзальная да вул. Маскоўская) стануць платнымі.

Паводле telegraf.by, www.parkouka.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!