Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Нарэшце «Новы Час» можна будзе набыць у шапіках і падпісацца

Застаўся месяц да канца падпіскі на "Новы Час" праз каталог "Белпошты"


Таксама з пачатку красавіка жыхары Мінска і Мінскай вобласці могуць набыць газету ў бліжэйшай краме ці шапіку «Белсаюздруку». Штосуботу свежы нумар з'яўляецца ў продажы. Кошт 56 кап.

Як абяцае кіраўніцтва гэтай установы, газету можна будзе набыць практычна ў кожнай гандлёвай кропцы. Таму мы заклікаем нашых чытачоў спраўджваць гэту інфармацыю і паведамляць у рэдакцыю пра адсутнасць газеты ў продажы.

Рады таксама паведаміць, што на другое паўгоддзе 2017 года можна будзе падпісацца на “Новы Час” праз каталог РУП “Белпошта”. Пра намер заключыць адпаведную дамову паведаміла і гэта ўстанова.

ПАДПІСНЫ ІНДЭКС

63279

Кошт падпіскі на 1 месяц 2 руб. 43 кап.; на 3 месяцы 7 руб.29 кап.; на 6 месяцаў 14 руб.58 кап.

Рэдакцыя «Новага Часу» вельмі спадзяецца на вашу шчырую падтрымку! Менавіта ваша падтрымка дазволіць газеце выжыць у сённяшніх складаных умовах і яшчэ не адзін год радаваць вас цікавымі матэрыяламі.

Дзякуй вам, нашы адданыя і самыя лепшыя чытачы!

 

Каментаваць