Нарвежскі палітык падзялілася ўражаннямі ад выбараў у Беларусі

Нарвежскі палітык, былы лідар Моладзі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Элізабэт Лёланд падзялілася на сваёй старонцы ў Facebook уражаннямі ад прэзідэнцкіх выбараў Беларусі.



Krynica.info прапануе азнаёміцца з іх перакладам з нарвежскай:

Выбары ў Беларусі скончыліся. Некаторыя асноўныя моманты:

— У адной з акругаў трэба было сабраць галасы 300 выбаршчыкаў, якія збіраліся галасаваць на хаце. На гэта спатрэбілася ў сярэднім 1 хвіліна 40 секунд на аднаго выбаршчыка.

— Ёсць паведамленні аб дзяржаўных служачых і студэнтах, якія былі вымушаныя галасаваць датэрмінова.

— На выбарчых участках ладзіліся канцэрты, а выбаршчыкаў заманьвалі на галасаванне зніжкамі на піва і кашы.

— Групы выбаршчыкаў прыязджалі і выязджалі з выбарчага ўчастка на мікрааўтобусе (тыповая прыкмета «карусельнага галасавання», — яны ездзілі ў аўтобусе, каб галасаваць у многіх месцах)

— Выбаршчыкі паведамлялі што, калі яны прыходзілі на выбарчы участку высвятлялася, што хтосьці ўжо галасаваў ад іх імя. Паведамляецца пра аднаго выбаршчыка, за якога разам з усёй яго сям’ёй ужо нехта прагаласаваў.

— Складзеныя бюлетэні ў празрыстых скрынях раптоўна змяняліся.

— Дадзеныя пра колькасць выбаршчыкаў на ўчастках змянялася ад 1752 да 1218 на працягу трох дзён.

— Адзін з альтэрнатыўных кандыдатаў перад тым, як аддаць свой голас: «Я не клапачуся аб працэнтах, я думаю, што мы ўжо выйгралі. Наша найвялікшая перамога ў тым, што няма злачыннасці, няма «Плошчы» (намякаючы, што апазіцыя раней збіралася на буйных плошчах горада, каб выказаць пратэст супраць дыктатуры).

— І, натуральна, вельмі шмат заяваў назіральнікаў, што ім перашкаджалі назіраць за выбарамі.

— Нарэшце, цікавостка, не звязаная з фальсіфікацыяй выбараў, але ілюструючая атмасферу. Самым моцным кандыдатам ад апазіцыі была жанчына. Лукашэнка сказаў, аддаючы голас: «Чалавек у спадніцы не можа кіраваць краінай».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!