«Нас як нейкіх куранят проста да галодных тыграў загналі ў клетку, і ім ад гэтага смешна"

Эмілій Кутас і Марцін Мінін — стрыечныя браты з Мінска. Разам з сябрамі ўвечары 11 жніўня яны збіраліся наведаць піцэрыю. Аднак былі жорстка збітыя АМАПам.
Эмілій Кутас і Марцін Мінін

Эмілій Кутас і Марцін Мінін



Браты папярэджвалі, што яны непаўналетнія: Эмілію — 17 гадоў, а Марціну было 16 (на момант падзей). З РУУС хлопцаў забралі іх маці, Кацярына і Галіна, — і адразу ж адвезлі ў бальніцу. Усе разам яны распавялі сваю гісторыю «Вясне».


Затрыманне

11 жніўня Эмілій і Марцін разам са сваімі сябрамі (усяго іх было 7 чалавек, на дзвюх машынах) прыехалі да «Доміно'с Піца» (праспект Дзяржынскага, 106) прыкладна ў 23.00, аднак піцэрыя была зачынена. Хлопцы спыніліся на некаторы час у паркоўцы ГЦ «Магніт». Далей — аповед Эмілія:

«Мы бачым, што натоўп людзей пачынае разбягацца, але мы не разумеем, ад чаго. Я паварочваю галаву — і адразу бачу, як на паркоўку заязджае "Страла" (спецпадраздзяленне дзяжурна-патрульнай службы МУС — заўв. рэд.) Мы адразу ж селі па машынах і пачалі з'язджаць, таму што спалохаліся. Але яны перакрылі два выезды з паркоўкі. З “Стралы" выйшаў АМАП. Яны сваімі драбавікамі тыкаюць нам у шкло і кажуць, каб мы выходзілі. Мы выйшлі. Яны нас адразу ставяць на калені і пытаюцца: "Пераменаў захацелі?" І пачынаюць адразу па галаве біць дубінкамі. Выкідвалі асабістыя рэчы. Вось у Марціна быў заплечнік — яны проста ўзялі заплечнік і [груба] вытраслі. Там ляжала бутэлька "Фанты" — і яны сказалі, што гэта кактэйль Молатава мы на іх хацелі зрабіць».

Сілавікі былі апранутыя ў камуфляжную зялёную форму з бронекамізэлькай. Адзін з іх ужыў зброю — гумовая куля прайшла праз шкло машыны сяброў, ледзь не закрануўшы іх саміх.
Месца затрымання Эміля і Марціна. Ілюстрацыйнае фота: Domovita

Месца затрымання Эміля і Марціна. Ілюстрацыйнае фота: Domovita


Затым усіх пагрузілі ў вялікую машыну, якая нагадвала аўтазак — аднак у ёй не было лесвіцы, а падлога кабіны знаходзілася на ўзроўні шыі хлопцаў, якія стаялі звонку. Таму тым давялося падскокваць і падцягвацца, каб патрапіць туды.

«І ўжо проста ад страху спрабуеш неяк хутчэй туды залезці, таму што здавалася, што калі зараз туды ты не залезеш своечасова, то цябе пачнуць яшчэ больш збіваць. Таму туды ўжо заскоквалі, як маглі, спрабавалі чапляцца рукамі», — успамінае Эмілій.

Марцін паказваў сілавікам сваю руку (хлопец мае інваліднасць: у яго адсутнічаюць некалькі фалангаў пальцаў на правай руцэ). Але тыя проста адказвалі: «Заскоквай!».

Хлопцы таксама сказалі аб тым, што з'яўляюцца непаўналетнімі. «Оооо, малалеткі!» — амапаўцы адрэагавалі са смехам.

«У кабіне [у сілавікоў — заўв. рэд.] былі шчыт з электрычнасцю, і яшчэ асобна электрашокерам збівалі ўсіх запар, — успамінае Марцін. — Таксама ў мяне супрацоўнікі АМАПу дасталі тэлефон з кішэні, папрасілі разблакаваць. Адзін супрацоўнік адышоў з маім тэлефонам бог ведае куды, але потым падышоў і паказаў, што яго адфарматаваў».

РУУС

Усіх хлопцаў (разам з Марцінам і Эміліем затрымалі і іх пецярых сяброў) адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна горада Мінска. Але аб тым, што гэта было за РУУС, хлопцы даведаліся толькі тады, калі з яго выйшлі (пра гэта пазней).

З машыны ў будынак РУУС, а затым і на чацвёрты паверх хлопцаў выводзілі з ўдарамі: «Трапляла то па нагах, то па спіне, то па нырках, па рэбрах, галаве». Затрыманых змясцілі ў актавую залу. Першае, што ўбачыў Эмілій, — скрываўленую падлогу:

«Там белая плітка, але ўся ў крыві. Нас кладуць на падлогу, рукі за спіну, і мы павінны былі да канца гэтай залы паўзці, габсці плячыма. Падчас гэтага палова АМАПу пачынае хадзіць па нас, а палова проста дубасіць нас палкамі. Вось ты паўзеш, і па ўсім целе ляцяць удары».

Лежачы на падлозе, затрыманыя адказвалі на пытанні: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца жылля і вучобы, а таксама кантакты сваякоў, якія іх маглі б забраць. Пасля гэтага кожнага адвялі ў асобны пакой для складання пратаколу. Допыт над Эміліем праводзілі жанчына і мужчына ў міліцэйскай форме:

«І вось яны сядзяць і хіхікаюць, вырашаюць, якія мне пратаколы прыпісваць: а можа такі, а можа сякі [пратакол]. Потым сказаў: “Мы зараз прыпішам табе, што ты хадзіў па начным скверы і малалеткам свае фоткі прадаваў". Я кажу, што я нічога не рабіў, я ў машыне сядзеў. А ён кажа: "Рот закрый", і дадае: "Я зараз супрацоўніку ў бронекамізэльку нож ўторкну і скажу, што гэта ты нападаў". Потым пры пытанні, што я рабіў на паркоўцы, ён паставіў сваю нагу мне ў пахвіну і з кожным новым пытаннем ціснуў туды ўсё мацней. Я ўжо думаў, што калі ён яшчэ ўдарыць, то па-любому я застануся інвалідам».
Эміль адразу пасля Маскоўскага РУУСа. Фота прадастаўлена яго сям

Эміль адразу пасля Маскоўскага РУУСа. Фота прадастаўлена яго сям'ёй.


Затым міліцыянт спытаў у Эмілія, хто быў яго ўчастковым. Эмілій назваў яго імя: Вяроўка Сяргей Мікалаевіч — і таго прывялі.

«Я думаў, мяне... ну не ведаю, абароняць ... што мой участковы мяне адвядзе ў свой кабінет, каб мяне тут не білі. А ён толькі ў грубай форме сказаў закрыць рот і дадаў, што я ў іх машыны камянямі кідаўся.

Потым АМАП мяне падымае, выводзіць у гэтую актавую залу — з заламанымі рукамі, тварам уніз — і я бачу па нагах, што стаіць адзін амапавец. І ён пытаецца пра мяне: "А хто гэта такі?". І той, хто мяне вядзе, кажа: "Ды вось малалетку затрымалі". І літаральна праз секунду я атрымліваю жорсткі ўдар па спіне. А мяне ад страху пачынае калаціць, піць хочацца, таму што нос не дыхае — у носе кроў ўся згуслая. [Ад усяго гэтага] дыханне перабіваецца і я ўдыхнуць не магу. А ён пытаецца: "Жывёла, што ты трасешся?"»

І Эмілія, і Марціна прымусілі падпісаць пратаколы не гледзячы. Абодва хлопца кажуць, што там было чатыры ліста, і на кожным яны паставілі па тры або чатыры подпісы.

Эмілій таксама адзначае, што бачыў, як у аднаго з затрыманых здарыўся эпілептычны прыпадак, а ў іншага было зламанае калена. Пра тое, як на гэта рэагавалі сілавікі — у аўдыё:


У РУУС пастаянна сыпаліся пагрозы, аднак хлопцам цяжка сказаць, ад каго менавіта яны паступалі — міліцыянтаў або амапаўцаў — бо ўсе затрыманыя знаходзіліся «тварам у падлогу».

«Яны казалі: вам яшчэ пашанцавала, таму што ўсе хлопцы занятыя, а так бы мы вас прывезлі ў лес і яму капалі б», — кажа Марцін.

Акрамя гэтага, сілавікі пастаянна пыталіся ў затрыманых: «Колькі вам заплацілі?», «Ну што, накідаліся камянёў? » і абражалі.

Пасля складання пратаколаў і Марціна, і Эмілія адвялі на відэаздымку, дзе яны павінны былі зноў адказаць на пытанні пра прозвішча, імя, месца жыхарства і т. п.

«Потым, можа, хвілін 20 я сяджу і [чую, як сілавікі] паміж сабой пачынаюць размаўляць: "Бл*ха, зараз гэтых малалетак бацькі пазабіраюць". І настолькі вось лёгка стала, калі я гэта пачуў, таму што да гэтага яны казалі, што я буду сядзець у камеры для пяці чалавек і "Мы вас туды 50 чалавек засунем і перакрыем вентыляцыю"», — дзеліцца ўспамінамі Эмілій.

Пры вызваленні Эмілію з асабістых рэчаў вярнулі толькі тэлефон — пашпарт, ключы і наяўныя 10 рублёў кудысьці зніклі. Пратакол ператрусу на яго не складалі, у адрозненне ад Марціна — праўда, сам ён яго не бачыў. Тым не менш, у яго пратаколе стаяла пазнака «ад подпісу адмовіўся», а таксама фігуравалі прозвішчы: «Крупічэўскі А. М. асабісты вобшук правёў і пратакол склаў», а Марозька С. пазначаны ў якасці панятога. Марцін знайшоў гэты пратакол у сваім партфелі — усе рэчы яму пасля вызвалення вярнулі, акрамя акуляраў, якія зляцелі падчас удару па галаве.

Вызваленне

Маці Марціна Кацярыне патэлефанавалі ноччу, 12 жніўня, у 3.20 са словамі: «Прыязджайце ў Маскоўскае РУУС, забірайце [дзіцяі], у вас вельмі моцныя праблемы».

«Марціна вывелі з РУУС, было цёмна, — дзеліцца сваёй гісторыяй Кацярына. — Выйшаў бялявы супрацоўнік невысокага росту, у чорнай тканкавай масцы. Спачатку ён цалкам культурна патлумачыў: "Ваш сын трапіўся, ён позна гуляў, мы з ім правялі тлумачальную гутарку, ён сказаў, што больш так не будзе". Я слухала і гэта ўсё нагадвала дзіцячы сад [выглядала несур'ёзным — заўв.рэд.]. Затым ён кажа: "Напішыце, што вы забіраеце сваё непаўналетняе дзіця і прэтэнзій не маеце". Я падпісваю і як толькі я аддаю яму паперу, ён робіць крок назад, мяняе адразу тон размовы і кажа: "На вашага сына складзены пратакол — удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Калі будзеце скардзіцца, то вам будзе п*здец". На што я адказала, што цяпер не згодна. "Тады скардзіцеся ў пракуратуру", — сказаў ён».
Марцін пасля вызвалення з Маскоўскага РУУСа. Фота прадастаўлена яго сям

Марцін пасля вызвалення з Маскоўскага РУУСа. Фота прадастаўлена яго сям'ёй


Галіна ж, маці Эмілія, даведалася аб затрыманні свайго сына ад Кацярыны. З РУУС Эмілій выйшаў у 4 г. 52 хв.

«Калі мы ўбачылі Эміля, то ўстала на свае месцы, — кажа Кацярына. — Я яшчэ раз набіраю на той нумар, з якога мне тэлефанавалі, і кажу, што я ні з чым не згодная, што гэта такое робіцца?! На што мне была кінутая трубка, а перад гэтым было сказана: "Скардзіцеся ў пракуратуру". У сястры (Галіны — заўв.) была істэрыка, калі яна ўбачыла сына ў такім стане».
Галіна і Кацярына

Галіна і Кацярына


Маці адвезлі сваіх дзяцей у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД).

Бальніца

«Там ужо лекары ведалі, адкуль мы, — успамінае Галіна. — Таму што паміж сабой яны перапытвалі: "Яны адтуль?". І я так думаю, што мы літаральна першыя пачалі прыязджаць, таму што пасля нас ужо пачалі прывозіць ужо ў больш цяжкім стане пацыентаў».

«Там быў хлопец пад канвоем — у кайданках, — працягвае аповед Кацярына. — У яго моцна трэслася галава. Я падышла і спытала ў яго: "Каму патэлефанаваць? Каму паведаміць?" Ён хуценька мне прадыктаваў нумар маці. Побач з ім у канвоі было два зусім маладзенькіх хлопца. Яны кажуць: "Толькі не кажаце, што ён з міліцыі". На што ў мяне была рэакцыя: "Паслухайце, як я не буду казаць, калі мае дзеці пацярпелі?!" Я патэлефанавала яго маці, з ёй мы да гэтага часу маем зносіны. У хлопца цяжкая траўма галавы».

У Марціна і Эмілія былі дыягнаставаны закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, а таксама страсенне галаўнога мозгу. Акрамя гэтага, у Эмілія зламаны вялікі палец на назе.

Дапаўненне

На заключнае пытанне «Вясны» пра тое, што б хлопцы хацелі б дадаць да сваёй гісторыі, Эмілій адказаў:

«У аўтазаку было больш падобна на тое, што нас як нейкіх куранят проста да галодных тыграў загналі ў клетку, і ім ад гэтага смешна. Вось яны б'юць — і смяюцца і як быццам атрымліваюць кайф...

Калі я ляжаў на падлозе ў РУУС і проста ўслухоўваўся, як яны гарлапаняць — голас у іх настолькі трасецца... То-бок, у яго на самай справе голас не такі, але ён яго робіць спецыяльна жорсткім, як быццам ён такі круты-круты. Вось прама чутны вось гэты вось дрыготкі голас, які ён спрабуе зрабіць моцным. А ТАК трасецца, таму што яны ТАК баяцца гэтага... Але пры гэтым яны ўсё роўна гэта робяць, б'юць…»
Фота прадастаўлена сям

Фота прадастаўлена сям'ёй Эмілія і Марціна




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: