«Нас нельга пазбавіць законнага права жыць у свабоднай дзяржаве». Студэнты ПДУ запісалі відэазварот

Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта звярнуліся да адміністрацыі сваёй ВНУ з заклікам стаць на бок закона.
У відэазвароце, апублікаваным на YouTube-канале «Сумленныя людзі», студэнты ПДУ заклікаюць адміністрацыю не захоўваць нейтралітэт, а стаць на бок закона і падтрымаць «народны ўльтыматум».

«Нас можна адлічыць, пасадзіць, пазбавіць стыпендыі, збіць, але ні ў якім разе не запалохаць і не пазбавіць нас зконнага права жыць у свабоднай і сумленнай дзяржаве, дзе адзінай крыніцай улады з'яўляецца народ», — гавораць студэнты. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: