«Наш Грунвальд–2014» (відэа)

Сапраўдныя рыцары ў даспехах, іхныя вытанчаныя дамы, цяжкія баі ды масавыя турніры. У сапраўдную атмасферу Сярэднявечча перанесліся госці музейнага комплексу “Дудуткі”, што непадалёк сталіцы.



Шосты раз тут грыміць Міжнародны фестываль сярэднявечнае культуры і музыкі. Галоўная ж падзея імпрэзы – рэканструкцыя легендарнай бітвы пад Грунвальдам, у якой тэўтонцаў перамагло аб'яднанае войска Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага, вялікую частку якога складалі ваяры з тэрыторыі сучаснай Беларусі.
 



НАВЕДНІКІ


"Нашая нацыянальная свядомасць ніжэй за плінтус цяпер. І гэта трэба паднімаць".


"Атмасфера трапляеш у іншы час, іншае месца. Ганарышся тым, што беларус".


"Сам Грунвальд — гэта такая вялікая моцная старонка нашай гісторыі".



Сёлетні фэст — самы маштабны: у “Дудуткі” з'ехаліся каля 600 рыцараў з Беларусі і суседніх краінаў. Госці ж з Літвы ды Польшчы маюць, з чым параўнаць: у гэтых краінах штогод грандыёзныя ўрачыстасці арганізоўваюць на дзяржаўным узроўні.



АЛЯКСАНДР РАК, АРГАНІЗАТАР ФЭСТУ


"У нашай краіне толькі нашая ініцыятыва. І мы першыя, хто звярнуў на гэта ўвагу. Вось ужо шэсць гадоў мы намагаемся прыцягнуць увагу ад гэтых старонак гісторыі ў Беларусі".



Сёлета паралельна праходзіць і музычны оўпэн-эйр “Баль пасля бітвы”, на якім агулам выступяць больш за 25 музычных калектываў з Сінявокай, а таксама Украіны ды Расіі. 


Ганна Любакова, belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: