Наступствы стыхіі ў краіне: без электрычнасці застаюцца 500 населеных пунктаў

У панядзелак парывы ветру дасягалі 29 м/с), ад яго наступстваў пацярпеў 51 населены пункт у Брэсцкай (Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Кобрынскі, Івацэвіцкі, Пінскі і Пружанскі раёны), у Гродзенскай (Ваўкавыскі раён), у Гомельскай ( Жлобінскі раён), у Мінскай (Клецкі і Салігорскі раёны) і ў Магілёўскай (Дрыбінскі і Слаўгарадскі раёны) абласцях. Пра наступствы такога надвор'я піша Наша Ніва
Пашкоджаны дахі 19 жылых дамоў, 2 гаспадарчых пабудоў, 2 аб'ектаў сацкультбыту, 1 вытворчага і 99 сельскагаспадарчых будынкаў, піша 112.by

Зафіксаваныя 446 выпадкаў падзення дрэў, пашкоджаны 25 аўтамабіляў. З-за падзення дрэва ў Гомельскім раёне адбылося затрымка на 1 гадзіну 16 хвілін цягніка Гомель — Краўцоўка.

Таксама з-за падзення дрэва на рэйкі вымушаны быў спыніцца дызель-цягнік Брэст — Лунінец на перагоне ст. Пінск - ст. Юхнавічы.

Перыядычна парушалася электразабеспячэнне 1216 населеных пунктаў (у тым ліку ў г. Іванаве, Брагіне, Лоеве, Хойніках, Ельску 311 сельскагаспадарчых будынкаў і 5728 трансфарматарных падстанцый. З 22:07 да 23:40 прыпыняўся тэхналагічны працэс на гомельскім заводзе «Цэнтраліт». З 18:00 да 20:00 у выніку адключэння электразабеспячэння адбылося спыненне помпаў водазабораў у Брагіне, Лоеве, Хойніках і Ельску.

Па стане на 6 гадзін раніцы без электразабеспячэння застаюцца 516 населеных пунктаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: