Колькасць эмігрантаў з Беларусі дасягнула максімуму

Так шмат жыхароў Беларусі, як цяпер, эмігравала толькі ў 1990-ыя.
Белстат апублікаваў падрабязныя звесткі аб міграцыі за 2017 год. Галоўная выснова: колькасць тых, хто стала з’ехаў з краіны, дасягнула максімуму ад пачатку стагоддзя. Міліцыя і сельвыканкамы налічылі летась 15087 эмігрантаў, хоць яшчэ некалькі гадоў таму іх было ўдвая менш.

У экспертаў узнікаюць пытанні да слушнасці методыкі падліку, — напрыклад, беларусы, якія з’язджаюцца ў Расіі і застаюцца там назаўсёды, часцяком не ўлічваюцца. Затое туркмены і кітайцы, якія, адвучыўшыся, вяртаюцца на радзіму, запісваюцца ў беларускія эмігранты. Тым не менш іншых звестак падобнага кшталту няма.

Колькасць міжнародных эмігрантаў па гадах


1995 — 35 071
2000 — 13 812
2005 — 11 082
2010 — 6866
2015 — 9855
…2017 — 15 087

У якія краіны з’язджаюць беларусы?*

*дадзеныя за 2017 год (у дужках розніца адносна 2012 года)

1. Расія — 6125 (+632)
2. Украіна — 1781 (+1078)
3. Кітай — 1436 (+1432)
4. Туркменістан — 1185 (+1069)
5. Ізраіль — 788 (+425)
6. Германія — 515 (+12)
7. Польшча — 472 (+310)
8. ЗША — 325 (+160)
9. Літва — 321 (+146)
10. Казахстан — 187 (+118)
11. Латвія — 159 (+97)
12. Іран — 154 (+153)
13. Італія — 145 (+56)
14. Канада — 103 (+31)
15. Аўстрыя — 88 (+47)
16. Азербайджан — 87 (+38)
17. Грузія — 83 (+50)
18. Турцыя — 81 (+39)
19. Малдова — 69 (+39)
20. Францыя — 66 (+29)

Агулам — 15 087 (+6375)

«Наша Ніва»




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!