«Нашу гісторыю» выкідаюць з «Белпошты», таму «Наша Ніва» запускае сваю сістэму падпіскі

Часопісаў «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» больш не будзе ў падпісных каталогах на другое паўгоддзе. «Белпошта» даслала ліст, што разрывае з рэдакцыяй дамову з ліпеня 2021 года, паведамляе nn.by
Фота nn.by

Фота nn.by

Месяц таму тое самае зрабіў іншы дзяржаўны манапаліст — «Белсаюздрук». Не з'явіўся мінулы нумар «Нашай гісторыі» і ў кнігарнях дзяржаўнай «Белкнігі». Ціск на незалежныя медыя працягваецца.

Як цяпер можна будзе атрымліваць часопісы?

Рэдакцыя «Нашай Нівы» запускае ўласную сістэму падпіскі. Падобная схема дзейнічала ў 2006-2008 гадах, калі газету «Наша Ніва» выкінулі з кіёскаў і падпіскі.

Бліжэй да ліпеня запрацуе сайт «Наша крама» (nashakrama.by), на якім можна будзе аплаціць падпіску на любы з часопісаў цалкам на другое паўгоддзе ці на любы з месяцаў.

Свежы нумар «Нашай гісторыі» будзе прадавацца ў гэтыя пятніцу (з 14:00 да 20:00) і суботу (з 10:00 да 18:00) па рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а.

Можна будзе набыць і новы нумар, і ранейшыя.

Да таго ж, часопісы можна набыць у кнігарнях, у некаторых супермаркетах і ў прыватных распаўсюднікаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: